Генеральны сакратар NATO: За апошні месяц Масква перадала сепаратыстам больш за 1000 адзінак цяжкага ўзбраення


Пра гэта сведчаць дадзеныя разведкі краін-чальцы альянсу, публікацыі ў СМІ, а таксама аповеды сем’яў расейскіх вайскоўцаў, піша агенцтва «Укрінформ» са спасылкай на Енса Стольтэнбэрга. Паводле яго, на Данбас пастаўляюцца комплексы СПА, танкі ды артылерыя.

Генеральны сакратар NATO не змог назваць дакладную колькасць расейскіх вайскоўцаў, якія знаходзяцца на ўсходзе Украіны, аднак ён перакананы, што ўзброеныя сілы Расеі прысутнічаюць на тэрыторыі краіны і аказваюць істотную падтрымку сепаратыстам.

У апошні месяц варожая рыторыка паміж NATO і Расеяй ўзмацнілася. Гэта адбылося на фоне паведамленняў пра намеры Альянсу ўзмацніць вайсковую прысутнасць у Еўропе, у тым ліку шляхам размяшчэння складоў з тэхнікай ў Балтыі, Польшчы і іншых краінах, а таксама заявы Уладзіміра Пуціна пра пастаўку звыш 40 балістычных міжкантынентальных ракет на ўзбраенне расейскай арміі ў 2015, піша ru.delfi.lt.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў