Генеральны пракурор Беларусі: Крымінальнікі ўсё часцей спрабуюць выдаць сябе за ахвяраў палітычнага ціску


Аляксандр Канюк распавёў пра небяспечную тэндэнцыю ў свеце злачынстваў.

«Апошнім часам, на жаль, і ў Беларусі з’явілася небяспечная тэндэнцыя. Я маю на ўвазе квазіабарону правоў чалавека. … Дастаткова злачынцы, які абсалютна аб’ектыўна, бесстаронна прыцягнуўся да адказнасці, заявіць, што ён пераследуюцца па палітычных матывах, ён тут жа знаходзіць сабе прыстанішча на Захадзе», – заявіў генпракурор Беларусі падчас выступу ў Маскве, перадае interfax.by.

Беларускія праваахоўныя органы і прадстаўнікі ўлады лічаць, што ў беларускіх турмах няма тых, чые прысуды былі палітычна матываванымі. Улада не пагаджаецца з тым, што ў нашай краіне ёсць палітвязні і тыя, каму вынеслі палітычна матываны прысуд.

Беларускія палітвязні >>>

Варта адзначыць, што цягам апошніх пяці гадоў злачынстваў у Беларусі рэгіструюць усё меней: у 2010-м – 140 920, у 2014-м – 93 932. Але калі ўчытацца ў статыстыку, сітуацыя выглядае не так аптымістычна.

Чытайце таксама >>> Злачынстваў у Беларусі стала меней, а трупаў – болей

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары