Генерал ЗША: «Нашую ўвагу ад Украіны Расея не адцягне тым, што робіць у Сірыі»


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGbjZMaHdZOXFCTEUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Чаму НАТА баіцца дзевяноста пяці кіламетраў паміж Беларуссю і Калінінградскай вобласцю? З чаго пачынаецца гібрыдная вайна? Што рабіць з «Ісламскай дзяржавай»? «Белсат» вылучыў найцікавейшыя фрагменты выступу камандуючага сіламі ЗША ў Еўропе генерала Бэна Годжэза ў Варшаве, якія падрыхтаваў Сяргей Пеляса.

Расея мусіць шанаваць права

Сітуацыя з бяспекай у Еўропе значна змянілася цягам апошніх двух гадоў. Яшчэ нядаўна ўсе спадзяваліся, што Расея будзе партнёрам. Мы хацелі каб Расея стала часткаю сістэмы вырашэння праблемаў бяспекі ва ўсім свеце. Усё 28 дзяржаваў НАТА на саміце ва Ўэльсе пагадзіліся, што змена межаў Украіны сілай – непрымальная. Вы можаце быць цалкам упэўненыя, што Злучаныя Штаты не дазволяць адцягнуць сваю ўвагу тым, што адбываецца дзе кольвек у свеце, ад таго факту, што Расея надалей мусіць выканаць свае абавязкі як частка міжнароднай супольнасці і шанаваць міжнародныя нормы і працэдуры.

Санкцыі супраць Расеі працягнуць

Я абсалютна перакананы, што Еўразвяз будзе працягваць санкцыі, якія падоўжаць на чарговы перыяд ад студзеня 2016 г. каб Расея ведала, што нашую ўвагу не ўдасца адцягнуць тым, што яны робяць у Сірыі. Дзеянні ва Усходняй Еўропе, пагрозы для саюзнікаў НАТА і акупацыя суверэннай тэрыторыі Украіны мусяць скончыцца.

Пра Данбас

Мы ўсе хочам каб менскія дамоўленасці выконвалі. Гэта адзіны спосаб, каб перадухіліць баі на Данбасе. Частка гэтых дамоваў палягала на тым, каб Арганізацыя па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе і яе адмысловая назіральная місія шукала згоды. Але АБСЕ практычна нікуды не можа трапіць па расейскім баку мяжы. Амаль уся мяжа з Расеяй на Данбасе адкрыта. Я рэкамендую бесперапынна ціснуць на Расею, каб яна прадэманстравала празрыстасць, каб яна рабіла тое, што дапаможа нам збудаваць давер.[/vc_column_text][vc_single_image image=”55198″ img_size=”large”][vc_column_text]

Пра падтрымку Украіны

Некалькі дзён таму я быў ва Украіне на палігоне каля Львова. Я думаю, вы ведаеце, што Злучаныя Штаты разам з Вялікай Брытаніяй, Канадай, Літвой і Латвіяй цягам апошніх месяцаў арганізоўваюць вучэнні ўкраінскіх жаўнераў. Мы пачалі новы этап. Цягам году мы будзем вучыць пяць батальёнаў, каб павысіць узровень іхных здольнасцяў. Мы таксама перадалі два радары Q36. Гэта контрбатарэйныя радары. Яны дапамагаюць вызначыць адкуль праціўнік вядзе артылерыйскі і ракетны агонь. Я пад уражаннем ад украінскіх жаўнераў на вучэннях. Большасць з іх прайшла АТА на Данбасе. Мы шмат можам навучыцца ад іх.[/vc_column_text][vc_single_image image=”55210″ img_size=”large”][vc_column_text]

Сувальскі разрыў. 95 км ад Беларусі да Калінінграду

Калі казаць пра Сувальскі разрыў, гэта патэнцыйная праблема з увагі на тое, што адлегласць паміж Беларуссю і Калінінградскай вобласцю складае каля 95 кіламетраў. Гэта разрыў на мапе, а не ў прасторы. Патэнцыйна кажучы пра гэту праблему, варта памятаць, што яна існуе з увагі на адсутнасць празрыстасці ў дзеяннях Расеі. Патэнцыйна Расея можа ў выніку хутка праведзеных вучэнняў закрыць гэты разрыў да таго, як Альянс зможа адказаць. Расея кажа пра Швецыю, Данію і Румынію як цэлі ядравых удараў, мае магчымасць заблакаваць Балтыйскае мора і ліквідаваць разрыў. Трэба памятаць пра хуткасць ідэнтыфікацыі з дапамогай палітычных і выведвальных магчымасцяў таго, што можа адбыцца ў гэтым месцы.[/vc_column_text][vc_single_image image=”55202″ img_size=”large”][vc_column_text]

Гібрыдная вайна пачынаецца ад інфармацыі

Расейскія войны новага пакалення, гібрыдныя войны пачынаюцца ад інфармацыі. Мы выдатна ведаем як выглядаюць інструкцыі па гібрыднай вайне. Уводзяць у зман, скажаюць і адцягваюць увагу інфармацыяй. Як, напрыклад, калі міністр Лаўроў кажа пра 25 мільёнаў расейцаў за межамі, якія супраць сваёй волі засталіся там пасля распаду СССР, а Расея абавязаная іх абараніць. Так што інфармацыйны аспект таксама мае значэнне. Мы мусім мець магчымасць хутка вызначыць, што адбываецца. І мусім быць рэалістамі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”55214″ img_size=”large”][vc_column_text]

Ці Расея хоча вайны з НАТА?

Я перакананы, што Расея не хоча ваяваць з НАТА. У гэтым я не сумняюся. І не будзе такой неабходнасці, калі Расея не памыліцца ў сваіх разліках і падумае: «а можа Альянс не трымаецца разам?». Галоўнае для нас – трымацца разам, пазбегнуць падзелу. Разам мы значна мацнейшыя, чым кожны наш супернік.

Ці Турцыя паступіла адпаведна, калі збіла Су-24?

У першую чаргу трэба памятаць што дзве асобы загінулі. Гэта не акадэмічная дыскусія. Загінулі пілоты. Ніхто ва ўніформе не хоча, каб хтосьці гінуў. Але генеральны сакратар НАТА меў рацыю калі сказаў, што кожны народ мае права бараніць сваю паветраную прастору. Але яшчэ важней правесці дээскалацыю, каб гэтая сітуацыя не пераўтварылася ў нешта іншае.

Патрабаваць ад Расеі дзейнічаць празрыста

Важна, каб мы працягвалі патрабаваць ад Расеі празрыстых дзеянняў і пашаны да міжнародных юрыдычных нормаў. І кожны раз, калі яны гэтага не робяць – варта ўключаць чырвоную лямпачку.

Расейскія інспектары былі на базе ў Балгарыі. Усё адпаведна венскаму пратаколу. У жніўні расейскія інспектары назіралі за высадкай дэсантнікаў адзінаццаці краінаў на вучэннях «Swift response» («Хуткі адказ») у Нямеччыне. Кожныя расейскія вучэнні для нас – сюрпрыз. Нягледзячы на тое, што ў іх можа ўдзельнічаць нават 30 тысячаў асобаў. Чаму Расея не хоча прадэманстраваць такую празрыстасць, як мы? Вы не знойдзеце журналістаў на расейскіх манёўрах.[/vc_column_text][vc_single_image image=”55206″ img_size=”large”][vc_column_text]

Што рабіць з Ісламскай дзяржавай?

Я лічу, што армія з усіх інструментаў сілы з’яўляецца найменш эфектыўным сродкам, асабліва калі яе выкарыстоўваюць наўпрост. Мы можам забіваць тэрарыстаў штодзённа, але гэта не вырашыць праблему ісламскага экстрэмізму. Мы мусім адказаць на праблему рэкрутацыі тэрарыстаў. Чаму жанчыны і мужчыны, якія жывуць у Гамбургу, Бруселі ці Бірмінгеме або нават у Н’ю Ёрку пакідаюць свае бяспечныя дамы сярэдняга класу і далучаюцца да джыхаду, да арганізацыі, якая забівае нявінных людзей і публікуе відэа на ютубе? Што іх прываблівае? Я лічу, што нам трэба спалучыць дыпламатычныя высілкі ўсіх дзяржаваў, асабліва арабскіх, у рэгіёне. Ісламскія навукоўцы павінны сказаць, што гэта не іслам. Яны павінныя стаць часткаю вырашэння праблемы. Яны мусяць прыняць адказнасць за гэта. Калі гэта кажу я ці амбасадар ЗША, мы для іх – крыжакі, яны нас успрымаюць як ворагаў. Мы павінны ўцягнуць у гэты працэс ісламскіх і арабскіх лідараў.

Што зрабіць да наземнай аперацыі супраць Ісламскай дзяржавы?

Да таго моманту, калі першы амерыканскі, польскі ці нямецкі жаўнер ступіць на зямлю Ісламскай дзяржавы, мы павінны зрабіць усё магчымае, каб абрэзаць плынь рэкрутаў і зменшыць сродкі фінансавання Ісламскай дзяржавы. Тых, хто там застанецца, трэба забіць. Бо яны ніколі не зменяцца.

Падрыхтаваў Сяргей Пеляса, фота: CEPAStratfor[/vc_column_text][vc_column_text]

У свежым выпуску «Прасвету» глядзіце:

Даследаванні японскіх навукоўцаў каштуюць жыцці сотням кітоў.

Што ў Арменіі змяніць лягчэй – канстытуцыю ці ўладу?

Цар і султан граюць цягліцамі: чым скончыцца расейска-турэцкае супрацьстаянне?[/vc_column_text][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGSDlmRUhidTVkWlUlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў