Генеалагічнае дрэва: атрымліваем карту паляка і від на жыхарства ў Ізраілі


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGMnhfNEgxV0d1eWslMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Глядзець выданне праграмы «Асабісты капітал» цалкам[/vc_column_text][vc_column_text]Бабуля і дзядуля Веры Крамко нарадзіліся ў Польшчы. Дзяўчына знайшла іх пасведчанні, атрымала карту паляка ды мае цяпер бясплатную еўрапейскую візу. А значыць – можа зарабляць на экскурсіях па Еўразвязе. Манетызаваць свае паходжанне можна і іншымі спосабамі.

Напрыклад, даказаць габрэйскія карані і пераехаць на сталае пражыванне ў Ізраіль. Ці вывучыць гісторыю роду, авалодаць забытымі навыкамі ды зарабляць на іх дэманстрацыі (гэтак зрабіў Анатоль Паўлаў, які зарабляе тым, што аднаўляе конныя баі ды навучае фехтаванню).

Мінулае можна лёгка ператварыць у сучаснасць, якая прыносіць прыбытак. Але знайсці доказы сваёй прыналежнасці да пэўнай нацыі ці дакументы, якія пацвярджаюць паходжанне – справа няпростая. Як даведацца пра свае паходжанне, колькі давядзецца выдаткаваць на паслугі архіваў і каму варта стрэсці пыл з радаводаў – глядзіце ў праграме «Асабісты капітал».[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў