Гендар... гэта нешта з «Валадара пярсцёнкаў»?


Журналісты «Белсату» выйшлі на вуліцы беларускай сталіцы і распыталі мінакоў, ці ведаюць яны значэнне слова гендар.

Гендар (англ.: gender, ад лац.: genus «род») – сацыяльная катэгорыя, якая вызначае асаблівасці палавых паводзін і грамадскай стратэгіі асобы.

У грамадскіх навуках і асабліва ў фемінізме «гендар» набыў вузейшае значэнне, пазначаючы «сацыяльны пол», гэта значыць сацыяльна вызначаныя ролі, ідэнтычнасці і сферы дзейнасці мужчын і жанчын, якія залежаць не ад біялагічных палавых адрозненняў, а ад сацыяльнай арганізацыі грамадства.

Звычайна ў грамадстве можна адрозніць два гендары – мужчынскі і жаночы, аднак набор гендараў бывае значна шырэйшы, у прыватнасці, у Тайландзе адрозніваюцца пяць гендараў, уключаючы катой і два гендары лесбіянак, якія адрозніваюцца маскуліннасцю і фемініннасцю.

У чукчаў да канца XX стагоддзя адрозніваліся мужчыны-гетэрасексуалы, мужчыны-гетэрасексуалы, якія насілі жаночую адзежу, мужчыны-гомасексуалы, што насілі жаночую адзежу, жанчыны-гетэрасэксуалкі і жанчыны, якія насілі мужчынскую адзежу. Пры гэтым нашэнне адзежы магло азначаць і выкананне адпаведных сацыяльных функцыяў.

belsat.eu

Стужка навінаў