Генадзь Фядыніч пра беспрацоўе: Такога, як цяпер, не было ніколі


Сітуацыя на рынку працы ў Беларусі пагаршаецца. Згодна са звесткамі Белстату з пачатку года колькасць звольненых беларусаў перавысіла колькасць нанятых на працу амаль на 98 тысяч.

У лістападзе з працы звольнілі амаль 55 тысяч беларусаў, знайшлі новае месца толькі крыху больш за 45 тысяч чалавек.

Згодна з Мінпрацы і сацыяльнай абароны колькасць беспрацоўных зніжаецца. Наколькі афіцыйная статыстыка адлюстроўвае рэчаіснасць – «Белсат» пагаварыў са старшынём Беларускага прафсаюза працаўнікоў РЭП Генадзем Фядынічам.

На 1 снежня гэтая лічба склала 36 тысяч. Ці варта давяраць гэтым дадзеным?

Гэтыя лічбы не адпавядаюць рэчаіснасці. Людзі былі не скарочаныя, а звольненыя. З імі проста не працягнулі кантракт. Шмат хто не стаў на біржу працы і самі шукаюць месца ўладкавання. А гэтыя голыя лічбы.

Як насамрэч складваецца сітуацыя з занятасцю насельніцтва?

Асабліва ў рэгіёнах вельмі цяжкае становішча. Мясцовая ўлада нічога не робіць і не можа рабіць. І факт, што людзі ў рэгіёнах пакутуюць больш, чым у сталіцы. Але зразумела, сталіца не гумовая, ня можа ўсіх прыняць. Такога як цяпер не было ніколі.

У якіх галінах эканомікі найбольшы крызіс і чаму?

Цяпер найгоршая сітуацыя ў прамысловасці. На прадпрыемствах, якія падпарадкуюцца Міністэрству прамысловасці. Таму што няма канкурэнтнай прадукцыі, якую можна прадаць. Ідзе звальненне людзей, я не ведаю ніводнага дзяржпрадпрыемства, якое б набірала працаўнікоў на любыя прафесіі.

Ваш прагноз на наступны год?

У Беларусі па сутнасці няма рынка працы. Няма ані дзяржаўнай ані рэгіянальнай праграмы ўладкавання людзей. Наступны год будзе вельмі цяжкі. Людзі яшчэ раз адчуюць гэту «клопат дзяржавы».

Як ацэньваецца намаганні ўладаў развязаць праблему з беспрацоўем?

Сённяшняя ўлада не здольная зрабіць адэкватную праграму па ўладкаванню людзей. Таму людзі будуць працягваць з’яджаць за мяжу ў пошуках працы, каб пракарміць свае семʼі. Наўрад ці цяпер у Беларус прыйдуць інвестары, якія пабудуюць сучасныя прадпрыемствы з добрым заробкам. Гэтага не было і не будзе.


На канец лістапада было зарэгістраваны 35 тысяч беспрацоўных, супраць 43 тысяч у мінулым годзе. Узровень зарэгістраванага беспрацоўя на канец лістапада склаў 0,8 % эканамічна актыўнага насельніцтва. Год таму афіцыйнае беспрацоўе было на ўзроўні 1 %.

Найбольш звальненні закранаюць прамысловыя прадпрыемствы, а таксама сферы будаўніцтва, адукацыі, аховы здароўя ды транспарту.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў