Генадзь Анішчанка: Рэнесанс кантрабанды з Беларусі ўсё яшчэ магчымы


Генадзь Анішчанка

Дэпутат Дзярждумы РФ Генадзь Анішчанка пракаментаваў дазвол на імпарт мяса і малака з двух беларускіх прадпрыемстваў на расейскі рынак.

Гэты дазвол ён назваў часткай дынамічнага працэсу ў гандлёвых стасунках Расеі ды Беларусі.

«Кампетэнцыя Рассельгаснагляду – спыняць ўвоз тавараў, якія могуць быць заражаныя агульнымі для жывёлаў і чалавека хваробамі. І з эпізаатычнай сітуацыяй у Беларусі ўсё больш-менш добра – інакш давялося б перакрываць імпарт тавараў з суседняй краіны цалкам: з-за невялікай тэрыторыі ў выпадку эпідэміі наўрад ці ўспышку атрымаецца лакалізаваць адной вобласцю. Уся праблема ў гандлёвых расейска-беларускіх адносінах у кантрабандзе, якую суседняя краіна масава пастаўляе ў РФ. А таксама ў якасці тавару, якое вельмі часта аказваецца істотна ніжэй заяўленага», – адзначыў дэпутат.

Чытайце таксама:

Забарону на імпарт і далейшы дазвол накіраваны на абарону інтарэсаў грамадзянаў, мяркуе Генадзь Анішчанка.

«Беларускія прадпрыемствы ўвесь час павінныя быць на кантролі расейскіх ведамстваў, інакш »рэнесанс« плыні кантрабанды або нізкаякаснага тавару ў РФ непазбежны. Гэта ўдарыць не толькі па шараговых расейцах-пакупніках, але і па фермерах РФ, якія ва ўмовах нядобрасумленнай канкурэнцыі проста не змогуць развівацца », – падсумаваў Генадзь Анішчанка.

НМ, belsat.eu, паводле «Экономика сегодня», фотаздымак «РИА Новости»

Стужка навінаў