Гэлаўін у Менску: зомбі ўзніклі пасля прагляду расейскага ТБ

video

У цэнтры Менску прайшоў палітычны Гэлаўін. Некалькі маладых людзей зʼявіліся на вуліцах у вобразах чарцей і зомбі, сімвалізуючы прапагандыстаў расейскага тэлебачання і іх ахвяраў.

«Мы зладзілі гэты флэш-моб на Гэлаўін, каб паказаць, што людзі, якія глядзяць палітычныя навіны на расейскім ТБ, ператвараюцца ў зомбі», – адзначыў Алег Корбан з грамадскага абʼяднання «Альтэрнатыва».

У падземным пераходзе ў цэнтры Менску сябры грамадскага абʼяднання «Альтэрнатыва» высмеялі перш за ўсё расейскага прапагандыста Дзмітрыя Кісялёва. Хлопцы выставілі перад мінакамі «экран» з тэлевядоўцам і навешалі на яго локшыны.

НН, «Белсат»

Глядзі таксама
Каментары