Гэлаўін у Менску – змрочны карнавал. Фотаздымкі


Атмасфера свята апанавала беларускую сталіцу на некалькі дзён.

Сёлета Гэлаўін прыпаў на будні дзень, таму маладыя менчукі пачалі святкаваць яго яшчэ з пачатку выходных. Старажытнае кельцкае свята напярэдадні Дзядоў пераўтварылася ў касцюмаваны карнавал са змрочным адценнем.

Малады чалавек у строі сатанінскай манашкі дапамагае з дарогай «пракажонаму» падчас карнавальнага святкавання Гэлаўіна на Нямізе у Менску

Сапраўдныя прыхільнікі карнавалу па традыцыі збіраліся на Нямізе ды па менскіх клубах. Яшчэ з суботы адсвяткаваць Гэлаўін запрашалі ледзь не ўсе сталічныя клубы, кавярні і кропкі фаст-фуду.

Малады чалавек у касцюме амерыканскага клоўна пазіруе разам з дзяўчынай у вобразе мексіканскай Святой Смерці у адной з кавярняў Менску падчас святкавання Гэлаўіну
Аматары карнавальнага святкавання Гэлаўіна ў касцюмах хімаховы падобныя да персанажаў камп’ютарнай гульні «S.T.A.L.K.E.R» «даследуюць» турыстку з Кітаю на наяўнасць прадметаў радыяктыўнага забруджання каля аднаго з шопінг-цэнтраў Менску
Удзельніца касцюмаванага карнавалу на Гэлаўін спрабуе сябе у ролі рэкламнай фотамаделі на адной з цэнтральных вуліц Менску 31-га кастрычніка
Удзельнікі перформансу з «вар’яцкага дому» блукаюць на фоне «медсястры» з «Сайлэнт-Хілу» падчас святкаванння Гэлаўіну ў адной з кавярняў на вуліцы Зыбіцкай у Менску
Адрыўны выступ гурта «Fangorn» падчас святкавання Гэлаўіна ў клубе «Бруге» 31-га кастрычніка 2017-га году у Менску
Інтэрактыўная «фотагільяціна» ў дзеянні на святкаванні Гэлаўіна у клубе «Бруге» 31-га кастрычніка ў Менску
Дзяўчына у вобразе асатанелай манашкі «карае» бізуном маладую дзяўчыну за правіннасць у адной з фотазонаў у клубе «Бруге» падчас святкавання Гэлаўіна у Менску
Уздельнік экстрымальнага перформансу-падвешвання злёгку трымае вяроўку прывязаную да прыстасаванняў для падвешвання зафіксаваных пад спінной скурай галоўнай удзельніцы перформансу пасля выступу падчас святкавання Хэлоуіна у клубе «Бруге» у Менску
Падвешаная за скуру дзяўчына падчас экстрэмальнага перформансу на святкаванні Гэлаўіна у клубе «Бруге»
Дзяучыны ў артыстычным грыме падчас святквання Гэлўіна
Касцюміраваныя дзяўчыны пазіруюць у фотазоне на троне-пародыі з «Гульні прастолаў» падчас святкавання Гэлаўіна у клубе «Бруге» 31-га кастрычніка у Менску
Змрочная «маска» з дыму на твары музыкі з гурта «Fangorn» падчас выступу на святкаванні Гэлаўіна у клубе «Бруге» у Менску

 

Моладзь адрываецца пад цяжкі гук падчас святкавання Гэлаўіна у клубе «Бруге»
«Асатанелая манашка» робіць сэлфі са «змрочным нардычным боствам вікінгаў» падчас святкавання Хэлоуіна у клубе «Бруге» у Менску
Касцюміраваныя аматары Хэлоуіна красуюцца у люстэрку прыбіральні клубу «Бруге» 31-га кастрычніка у Менску
Аматары касцюміраванага святкавання Гэлаўіна ў касцюмах хімаховы «даследуюць» гамбургер на прадмет радыяктыўнага забруджання адной з копак фаст-фуду кропак Менску

Сёлета халоднае ветранае надвор’е крыху сапсавала карнавальнае свята на Нямізе, таму шмат з мноства аматараў Гэлаіўіна адмовіліся ад пераапрананняў і шпацыру па вуліцах праз халоднае надворʼе. Найбольш адданыя аматары «Гэлаўіну» святкавала яго на брутальным музычным фэсце ў клубе «Бруге». Тут можна было наведаць фотазону з каралеўскім крэслам з «Гульняў тронаў», гільяцінай ды іншымі катавальнымі прыстасаваннямі.

Тэкст і фота – Вячаслаў Радзіміч

Стужка навінаў