«Geely Atlas» беларускай зборкі ў Расеі каштуе на $ 2000 танней. Чаму?


Выданне abw.by заўважыла, што беларуска-кітайскія аўтамабілі, якія збіраюць на заводзе «БелДжи» у Барысаве, у Расеі можна набыць танней.

«Geely Atlas» базавай камплектацыі з 2,0-літровым рухавіком можна набыць у Беларусі за Br 35 200 ($ 17 600). У Расеі такі ж аўтамабіль каштуе 1 029 990 расейскіх рублёў (каля $ 16 350). Розніца ў кошце – $ 1250.

Тая ж мадэль, але ў камплектацыі Luxury з 2,4-літровым рухавіком у Беларусі каштуе Br 45 100 ($ 22 550). У Расеі гэтае аўто прадаюць на $ 2074 танней.

Паводле дырэктара аўтасалону «Лакшери Моторс» Паўла Садоўнікава, розніца ў коштах вынікае з ваганняў курсаў валюты. «Курс плавае. З умацаваннем расейскага рубля кошты выраўнуюцца і ў Расеі аўтамабілі падаражэюць. Мы не турбуемся, што страцім кліентаў. 95 % беларусаў набываюць Atlas праз адмысловую фінансавую праграму. Ехаць у Расею няма сэнсу», – патлумачыў Садоўнікаў.

ЮВ, belsat.eu, паводле abw.by

Стужка навінаў