«Газпром» – у спісах даўжнікоў бюджэту Беларусі


Адна з самых дарагіх кампаніяў свету трапіла ў «чорны спіс» Міністэрства па падатках і зборах нашай краіны.

Аперацыйнай кампаніяй «Газпрома» ў Беларусі зʼяўляецца яго дачка – «Газпром трансгаз Беларусь». Паводле ej.by, каментары наконт сумы доўга і прычыны запазычанасці ў «Газпроме» ды МПЗ атрымаць не ўдалося.

Магчыма, гэта можа быць звязана «з закрыццём прадстаўніцтва «Газпрома» ў Беларусі і пакінутымі нязначнымі грашовымі абавязальніцтвамі».

У апошнія месяцы паміж урадам Беларусі і «Газпромам» паўстала напружанне, выкліканае жаданнем Беларусі перагледзець цану расейскага газу ў бок змяншэння.

На мінулым тыдні прэмʼер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў сказаў, што лічыць несправядлівым, што за беларускую прадукцыю Расея плаціць у рублях, а Беларусь за яе энерганосьбіты – у доларах. На ягоную думку, паслабленне курсу расейскага рубля павінна было паўплываць і на кошт газу, які пастаўляецца ў Беларусь.

ДР, belsat.eu

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары