«Газпром»: Доўг Беларусі за расейскі газ складае $ 200 млн


Пра гэта журналістам паведаміў намеснік старшыні праўлення «Газпрому» Аляксандр Мядзведзеў.

Гендырэктар ТАА «Газпром экспарт» Алена Бурмістрава патлумачыла, што карэктаванне цэны рэалізацыі расейскага газу беларускім спажыўцам магчымая толькі пасля змены міжурадавага пагаднення.

Яшчэ нядаўна міністр энергетыкі Расеі Аляксандр Новак заяўляў, што Беларусь не даплаціла «Газпрому» за студзень-красавік $ 125 млн. Менск даўгі не прызнае і патрабуе зніжку.

Чытайце таксама >>> Менскі адказ «Газпрому». Козыры самыя ідуць у рукі Лукашэнку?

Перамовы на гэтую тэму вядуцца са студзеня. Прадстаўнікі Расеі неаднаразова заяўлялі аб немэтазгоднасці зніжаць цану на газ для нашай краіны. Беларускі бок лічыць, што мае права разлічваць на зніжэнне кошту да 73 долараў за тысячу кубаметраў замест цяперашніх $ 142.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў