«Газпрам» перастаў быць нацыянальным здабыткам Расеі


Федэральная антыманапольная служба Расеі (ФАС) забараніла слоган «Газпраму».

Пра гэта паведаміў кіраўнік ФАС Ігар Арцем’еў. Раней кампанія выкарыстоўвала словы «нацыянальны здабытак» у сваім слогане.

Паводле Арцемева, тэму забароны слогана ён падняў на адной з нарадаў з прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным. Пасля гэтага «Газпрам» адмовіўся ад слогану, які выкарыстоўваў з 2003-га года.

Кіраўнік кампаніі Аляксей Мілер неаднаразова называў «Газпрам» «нацыянальным здабыткам». На сайце газавай манаполіі таксама часта сустракаюцца гэтыя словы.

Рэкламны дэбют «Газпраму» на расейскім тэлебачанні адбыўся ў 1997-м годзе. Галоўным персанажам у ёй быў Дабрыня Нікіціч, які распавядаў тэлегледачам пра тое, як важна плаціць за газ.

НМ, belsat.eu, паводле Meduza

Тэгі: 
Глядзі таксама
Каментары