«Газпрам» перакрыў пастаўкі газу ва Украіну


Пастаўкі газа ва Украіну перапыненыя да паступлення новых плацяжоў ад «Нафтагазу».

Пра гэта паведаміў старшыня праўлення «Газпраму» Аляксей Мілер.

Паводле яго, Украіна выбрала перадаплачаныя аб’ёмы газу. Новай заяўкі ад «Нафтагазу» не паступала, кажа Аляксей Мілер.

«Адмова ад набыцця расейскага газу стварае сурёзныя рызыкі для надзейнага газу ў Еўропу па тэрыторыі Украіны і для газазабеспячэння ўкраінскіх спажыўцоў гэтай зімой», – адзначыў старшыня праўлення «Газпраму».

На дадзены момант Украіна карыстаецца газам з падземных сховішчаў, якія дастаткова запоўненыя. 23 лістапада міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны Уладзімір Дэмчышын заявіў, што Украіна не плануе дадаткова набываць у Расеі газ для ацяпляльнага сезону.

Кіраўнік праўлення «Нафтагаз Украіны» Андрэй Кобалеў раней паведамляў, што Украіна перажыве зіму і без расейскага газу.

НМ, belsat.eu, паводле ria.ru, espreso.tv

Стужка навінаў