Газета «СБ – Беларусь сегодня» «заступілася» за Святлану Алексіевіч


Дзяржаўная газета апублікавала вытрымкі з Нобэлеўскай лекцыі Святланы Алексіевіч і згадала тых, хто абрынуўся з крытыкай на пісьменніцу за нібыта недастатковую ўвагу да Беларусі ў лекцыі лаўрэаткі.

«Сёння шматлікія сурʼёзныя аналітыкі і каментатары выступаюць у тым духу, што ў сацыяльных сетках разгарнулася сапраўднае цкаванне С. Алексіевіч. Ёй не могуць дараваць, што ў Стакгольме не прагучала звыклай для мітынгаў лексікі – «ганьба», «заняпад усяго на свеце» і г. д.», – піша выданне.

Глядзіце таксама >>> «Алексіевіч перарасла нацыянальную свядомасць»

Паводле рэдакцыі «пісьменніца апынулася вышэй навязанага ёй» партыйнага, «чытай, апазіцыйнага стылю». Крытыкаў Алексіевіч выданне параўнала з цэнзарамі і ідэолагамі савецкага часу, якія турбуюцца пра сваё «дэмакратычнае рэнамэ».

«Ці зможа спадарыня Алексіевіч праявіць цвёрдасць характару і перакананняў або «прагнецца» перад натоўпам «чырвоных чалавечкаў» з шэрагаў псеўдадэмакратаў, з якімі яна ўсё жыццё змагалася сваймі таленавітымі кнігамі? Будзе вельмі смутна, калі Святлана Алексіевіч здрыганецца перад «агрэсіўна-паслухмяным» кантынгентам, якім так грэбаваў яе літаратурны настаўнік Алесь Адамовіч. Паглядзім..», – піша дзяржаўнае выданне.

Глядзіце таксама >>> Алексіевіч: Я мусіла крычаць «Жыве Беларусь!»?

Сваю Нобэлеўскую лекцыю Святлана Алексіевіч прачытала 7 снежня. Тут можна пачытаць поўны тэкст лекцыі Алексіевіч.

ЮВ, belsat.eu, паводле belaruspartisan.org

Стужка навінаў