«Гавары праўду»: У акрузе Канапацкай і Караткевіч укінулі 12 тыс. бюлетэняў


Грамадзянская кампанія «Гавары праўду» у сваёй справаздачы заявіла, што выбары ў акрузе N 97 не адбыліся.

Менавіта ў гэтай акрузе балатаваліся сустаршыня «Гавары праўду» Таццяна Караткевіч і прадстаўніца АГП Ганна Канапацкая, якая ў выніку патрапіла ў парламент.

Кампанія «Гавары праўду» сцвярджае, што арганізавала назіранне на ўсіх 29 участках акругі. Згодна з назіраннем, у галасаванні прынялі ўдзел толькі 40,6 % выбарнікаў, а ўкід склаў 12 тыс. бюлетэняў. За кошт іх афіцыйная яўка склала 59,7 %.

Чытайце таксама >>> Дзмітрыеў: «Гавары праўду» – апазіцыя, але з выбарнікамі гэтае слова не ўжываем

Толькі на трох з 29 выбарчых участкаў быў адкрыты і галосны падлік галасоў, сцвярджаюць назіральнікі. Пяць давераных асобаў былі выдаленыя з выбарчых участкаў. Тры назіральнікі былі вымушаныя адмовіцца ад назірання праз адміністрацыйны ціск па месцы вучобы і працы.

Паводле афіцыйных дадзеных, дэпутатам па акрузе N 97 стала Ганна Канапацкая з 23,7 % галасоў. Другое месца заняў начальнік чыгуначнай станцыі «Менск-Пасажырскі» з 21 % галасоў, трэцяе – Таццяна Караткевіч (14,4 %).

НМ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары