Гастранамічную карту Беларусі створаць сёлета


Даведнік будзе прыдатны не толькі замежным, але і айчынным ласунам.

Карта гастранамічнага турызму Беларусі з’явіцца ў 2016 годзе, на ёй адзначаць месцы, дзе можна пакаштаваць аўтэнтычныя нацыянальныя стравы, паведаміла карэспандэнту «БелТА» Валерыя Кліцунова, старшыня праўлення БГА «Адпачынак на вёсцы».

«Кулінарная карта краіны выйдзе на пачатку 2016 пад брэндам «Гасцінія», адпаведнае даменнае імя, дзе будзе размяшчацца яе электронная версія, ужо зарэгістраванае. У якасці дадатку да карты складзены кулінарны зборнік, куды ўвойдзе каля 100 рэцэптаў нацыянальнай беларускай кухні», – кажа Валерыя Кліцунова.

На карту трапяць не толькі месцы, дзе можна паесці сапраўднае беларускае ежы, але і пункты, звязаныя з кулінарнаю гісторыяй, і даты «смачных» імпрэзаў ува ўсіх рэгіёнах краіны.

Карта будзе існаваць і ў выглядзе адмысловага дадатку для смартфонаў.

Ужо распрацавалі фірмовы стыль кулінарнай карты: яе эмблемай стануць скрыжаваныя лыжка і відэлец, стылізаваныя пад нацыянальны арнамент.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў