Гары, Ларан, Мішэль. Як незвычайна называюць дзяцей беларусы?


Нават спалучэнне з тыпова славянскімі прозвішчамі і імёнамі па бацьку не спыняе некаторых даваць сваім нашчадкам экзатычныя імёны.

За апошнія пару год самыя рэдкія жаночыя імёны – Веранія, Евангеліна, Есенія, Жасмін, мужчынскія – Ларан, Спірыдон, Ксаверый, Гары. Паводле гарадзенскага гарадскога Загса, некаторых бацькоў зусім не бянтэжыць, што часта такія неўласцівыя для Беларусі імёны выглядаюць па меншай меры дзіўна побач са звыклымі родавымі імёнамі. Напрыклад, «Мішэль Іванаўна».

У Загсах не маюць права адмовіць бацькам нават у экзатычным выбары, аднак звычайна папярэджваюць пра магчымыя нязручнасці ў камунікацыі іх дзяцяці сярод равеснікаў.

«Аднойчы прасілі запісаць не Васіль, а Вася. Запісаць мы можам, але якое імя па бацьку будзе ў дзяцей таго Васі? Васевіч? Васеўна? Таму ўгаварылі спыніцца на поўным – Васіль», – расказваюць у гарадскім Загсе Горадні.

Рэгістратары карыстаюцца «Слоўнікам асабовых імёнаў», што выдаў Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы» у 2000 годзе. Калі, паводле яго, імя на беларускай мове мае два варыянты, то ў бацькоў пытаюцца, які з двух уносіць у пасведчанне аб нараджэнні. Напрыклад, Грыгорый ці Рыгор.

У гарадзенскім гарадскім Загсе адзначылі, што ў апошнія гады набірае папулярнасць уласна беларускі варыянт імя Паўліна, а таксама Дамінік і жаночы варыянт Дамініка.

Пад уплывам касцельнай традыцыі бацькі час ад часу запісваюць двайное імя: Ганна-Марыя, Марыя-Агата. Хоць часам прычынай такога здараецца і тое, што мама з татам проста не могуць дамовіцца пра нейкае адно імя, кажуць у Загсе.

Лука, Мяфодзій, Сава, Давід, Якаў – апошнім часам рэгіструюць і такія імёны біблійнага паходжання.

Самымі распаўсюджанымі ўжо некалькі год застаюцца імёны мужчынскія – Аляксандр, Максім, Арцём, Кірыл, Данііл, Мацвей, Мікіта, Захар, Макар, Багдан – і жаночыя – Аляксандра, Анастасія, Ксенія, Сафія, Дар’я, Любоў.

ХМ[/vc_column_text][vc_column_text]Глядзіце таксама:

Мова нанова: Як выхоўваць дзетак па-беларуску?

[/vc_column_text][vc_video link=”https://youtu.be/Z5OSlex1rFg?list=PLLxQpYG35cp3yzt54q6XsEGuEc68U2ifj”][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў