Гарвi Ўайнстэйна выключылі з Кінаакадэміі пасля абвінавачванняў у сексуальным гвалце


Удзельніцы амерыканскай Нацыянальнай жаночай арганізацыі патрабуюць на дэманстрацыі ў Нью-Ёрку перагляду расследавання супраць Гарві Ўанстэйна. 13 кастрычніка 2017 года. Фота – Brendan McDermid/Reuters

Такое рашэнне яе чальцы прынялі на экстраным пасяджэнні рады кіраўнікоў у суботу, 14 кастрычніка ў Лос-Анджэлесе.

Сябры Амерыканскай кінаакадэміі выключылі з арганізацыі прадзюсара Гарві Уайнстэйна – ён падазраецца ў сексуальных дамаганнях.

Сярод сяброў акадэміі мноства легендарных актораў Галівуду – напрыклад, Том Гэнкс і Ўупі Гоўлдбэрг.

Рашэнне стала рэакцыяй на лавіну абвінавачванняў Уанстэйна ў сексуальных дамаганнях, апісаных у амерыканскіх медыях (напрыклад, тут).

Ахвярамі прадзюсара сталі, між іншым, акторкі Анджэліна Джоўлі, Гўінэт Пэлтроў і Роўз Макгавэн. Апошняя сцвярджае, што прадзюсар згвалціў яе ў гатэльным нумары.

Справу Ўанстэйна расследуе амерыканская і брытанская паліцыя.

65-гадовы прадзюсар папрасіў прабачэння за свае паводзіны, але сцвярджае, што сексуальныя кантакты адбываліся паводле згоды абодвух бакоў, ды адмаўляе абвінавачванні ў дамаганнях і гвалце.

У заяве рады кіраўнікоў Кінаакадэміі падкрэсліваецца, што рашэнне аб спыненні сяброўства Ўанстэйна павіннае, між іншым, прадэманстраваць, што ў кінаіндустрыі скончылася эпоха, калі заплюшчвалі вочы на сексуальныя дамаганні.

Ўудзі Ален назваў сітуацыю «трагічнай для жанчын» і «сумнай для Гарві»:

«Усё гэта вельмі сумна, – заявіў Ален. – Няма нікога, хто б выйграў ад гэтага».

BBC падае, што Ўанстэйн выключаны таксама з Брытанскай кінаакадэміі Bafta.

ДД

Стужка навінаў