Гару Гедыміна ў Вільні зноў адкрылі для наведнікаў


Гара Гедыміна

З 13 ліпеня, на час ліўневых дажджоў у Вільні была закрытая для наведнікаў гара Гедыміна.

Сёння яна зноў адкрываецца, аднак пакуль можна будзе наведаць толькі замкавую вежу і частку агляднай пляцоўкі, паведамляе Delfi са спасылкай на BNS.

Віцэ-міністр культуры Літвы Ренальдас Аўгусцінавічус заявіў, што зноў адкрыць гару вырашылі, калі выявілася, што цяпер няма рэальнай пагрозы, звязанай з апоўзнямі.

«Цяпер небяспека зніжаная, за сітуацыяй назіраюць круглыя содні, калі заўважаюць дэфармацыю грунту, адразу ж робяць прэвентыўныя меры – здымаюць »грабяні «грунту, якія з«явіліся, захоўваючы іх апорныя якасці. Зараз небяспечныя зоны агароджаныя, туды наведнікі патрапіць не могуць», – сказаў віцэ-міністр.

Паводле яго, штаб па каардынаванні выратавальных працаў прыняў рашэнне закрыць галоўную дарогу да замку – да замкавай вежы можна падняцца па гістарычнай сцежцы з боку Вільняле. Таксама нельга наведваць тую частку, дзе знаходзіцца верхні замак на паўднёва-ўсходнім схіле, дзе зараз вядуцца працы.

Не выключана, што калі зноў прыйдуць дажджы, гара зноў будзе зачыненая.

Гару Гедыміна закрывалі на некалькі месяцаў у пачатку года.

Зараз гара знаходзіцца ў аварыйным стане, таму абвешчаная надзвычайная сітуацыя, урад у пачатку ліпеня вылучыла 3 млн. еўраў на тэрміновыя працы па выратаванні гары.

Гару Гедыміна некалькі тыдняў даследавалі польскія геолагі з прадстаўнікамі Літоўскай геалагічнай службы. 26 ліпеня яны павінны прадставіць дадзеныя аналізу і рэкамендацыі па стабілізацыі гары.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў