Гардзейчук забіў адзін з самых хуткіх галоў у еўракубках


Гол «БАТЭ» ў матчы з «Баерам» увайшоў у тройку самых хуткіх беларускіх галоў у еўрапейскіх кубках.

Мяч Міхаіла Гардзейчука ў браму Бернда Лена ў аўторкавым матчы супраць леверкузенскага «Баеру» (1:1) стаў адным з самых хуткіх за ўсю гісторыю выступлення беларусаў у еўракубках.

Гардзейчук забіў гол на 71-й секундзе. Хутчэй за яго былі раней толькі два беларускія гульцы: Сяргей Яромка забіў гол на 29-й секундзе ў матчы барысаўскага «Фандоку» з «Тыранай», Ігар Стасевіч – на 49-й у матчы «БАТЭ» з ісландскім «Валюрам».

ДД, belsat.eu, фота: прэс-служба «БАТЭ»

 

Стужка навінаў