Гарадзенцы адсвяткавалі 100-годдзе абвяшчэння незалежнасці БНР (Фотарэпартаж)


Святкаванне стагоддзя незалежнасці Беларусі ў Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

Больш за 300 чалавек сабраліся ў Каложскім парку, каб узняць бел-чырвона-белыя сцягі, паслухаць беларускія гурты і павіншаваць адзін аднаго са святам.

«Свята незалежнасці» ў Горадні прайшло без арыштаў і з сонечным вясновым надвор’ем. Пасля дэталёвага вобшуку і праверкі металашукальнікам гарадзенцы гуртаваліся пад стэлай «850 гадоў Горадні» ў Каложскім парку. Менавіта там гарадзенскія ўлады дазволілі арганізаваць сцэну, адкуль прамаўлялі дзеячы беларускай культуры і спявалі беларускія гурты. Каб адзначыць сотую гадавіну незалежнасці нашай краіны, у Горадні выступілі HandMaid, Harotnica, Helios, Андрусь Такінданг і завяршыў канцэрт гарадзенскі гурт «Вочы».

Святкаванне стагоддзя незалежнасці Беларусі ў Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Святочны канцэрт у Горадні з нагоды стагоддзя стварэння БНР . Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Гурт Helios выступае на святочным канцэрце ў Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Святочны канцэрт у Горадні з нагоды стагоддзя стварэння БНР . Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Святкаванне стагоддзя незалежнасці Беларусі ў Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Святкаванне стагоддзя незалежнасці Беларусі ў Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Святкаванне стагоддзя незалежнасці Беларусі ў Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

 

«Настрой узняты і ніхто не можа яго спаганіць ні тымі падзеямі, якія адбываюцца ў Менску, ні тымі арыштамі, таму што за гэты дзень, за тое, каб нам святкаваць сваю незалежнасць, сваю волю, лепшыя сыны і дочкі беларускага народа рызыкавалі свабодай, сваім жыццём. І мы сёння маем магчымасць працягваць гэтую справу. Рана ці позна беларуская краіна будзе вольнай і справядлівай краінай», – кажа сябра аргкамітэту, праваабаронца і пісьменнік Віктар Сазонаў, выступаючы са сцэны.

Святкаванне стагоддзя незалежнасці Беларусі ў Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Святкаванне стагоддзя незалежнасці Беларусі ў Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Святкаванне стагоддзя незалежнасці Беларусі ў Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

Адным з запрошаных гасцей, якія выступілі на сцэне, стаў настаяцель Свята-Пакроўскага сабору ў Горадні айцец Георгій Рой, які таксама павіншаваў гарадзенцаў са святам.

«Гэта свята нашага беларускага народа. Бог кожнаму народу даў сваю мову, сваю культуру, сваё права самавызначэння. І 100 гадоў таму нашыя продкі зрабілі ўпэўнены крок дзеля таго, каб беларускі народ быў вольны, жыў годна і бараніў сваю мову, сваю культуру, сваю зямлю. Сто гадоў таму святы патрыярх Ціхан даў благаславенне Беларускай Народнай Рэспубліцы, беларускаму народу. Акрамя таго ў Радзе Беларускай Народнай Рэспублікі быў таксама праваслаўны святар айцец Стэфан Кульчыцкі і сто гадоў пасля гэтай важнай падзеі, мы ізноў і зноў звяртаемся да Госпада, каб ён благаславіў нашу краіну, нашу дзяржаву, наш народ і дапамог захаваць нам адзінства, каб кожны з нас плённа працаваў дзеля сваёй айчыны. Са святам!» – прамовіў айцец Георгій Рой перад гарадзенцамі.

Сябрам аргкамітэту таксама ўдалося дамовіцца з гарадзенскімі ўладамі наконт нацыянальнай сімволікі. На фоне бляклых аголеных дрэваў Каложскага парку луналі дзясяткі бел-чырвона-белых сцягоў. Акрамя таго, каб свята ўдалося, арганізатары паклапаціліся пра фуд-корт, кірмаш з беларускімі вырабамі і забавы для дзетак.

Святкаванне стагоддзя незалежнасці Беларусі ў Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Святкаванне стагоддзя незалежнасці Беларусі ў Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Святкаванне стагоддзя незалежнасці Беларусі ў Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат
Святкаванне стагоддзя незалежнасці Беларусі ў Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

ПВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары