Гарадзенца будуць судзіць за два парнаграфічныя малюнкі ў падʼездзе


Заяву ў міліцыю напісалі пенсіянеркі, што жывуць у гэтым доме. Міліцыянты запэўніваюць, што знайшлі «мастака».

Прэс-служба гарадзенскай міліцыі паведамляе, што злачынца нанёс два непрыстойныя малюнкі на тынкоўку ў падʼездзе. «Прычым зрабіў гэта так па-майстэрску, што здолеў перадаць усю глыбіню сваёй думкі» – зазначае прэс-афіцэр Ігар Белазёраў на старонцы УУС Гарадзеншчыне «Ўкантакце».

Усё «злачынства» можна было б выправіць невялікаю колькасцю тынкоўкі, аднак мясцовыя жыхаркі замест ЖЭСу звярнуліся ў міліцыю. Праваахоўнікі завялі справу і зладзілі экспертызу. «Малюнкі былі залічаныя да парнаграфіі. Іх аўтар цяпер адбывае пакаранне ў калоніі за незаконны абарот наркотыкатычных сродкаў» – распавёў начальнік Аддзелу аховы правапарадку падпалкоўнік Дзмітрый Козел.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў