Прадпрымальнікі не выйшлі на працу


З 1 сакавіка ўступіў у дзеянне ўказ кіраўніка Беларусі № 222, які абавязвае прадпрымальнікаў мець на кожную адзінку тавару суправаджальныя дакументы. У іншым выпадку дробнаму бізнесу пагражае штраф у 9 млн. руб. і канфіскацыя маёмасці.

Нагадаем, што 16 лютага ў Менску прайшоў форум прадпрымальнікаў, на якім спрабавалі паўплываць на ўлады, каб тыя перанеслі дату ўступлення ўказу ў дзеянне. Зрабіць гэта не ўдалося.

Сваю працу спынілі і прадпрымальнікі Берасця, – паведамляе «Виртуальный Брест». Лічаныя гандлёвыя кропкі працуюць у беларускай сталіцы. Падобная сітуацыя назіраецца і ў іншых рэгіёнах.

ЮВ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары