Гарадзенскія міліцыянты шукаюць эксгібіцыяніста


Як паведамляе гарадзенская міліцыя, малады чалавек «здзяйсняў непрыстойныя рухі са сваймі геніталіямі на вачах у двух дзяўчат».

Інцыдэнт адбыўся 12 чэрвеня каля студэнцкага інтэрната па вуліцы Томіна. Міліцыянты завялі крымінальную справу паводле артыкула «Хуліганства».

Праваахоўнікі апублікавалі відэазапіс, на якім падазраваны ідзе ў бок пацярпелых. Маладому чалавеку на выгляд каля 23 гадоў, мае цёмна-русыя валасы.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў