Гарадзенскія даішнікі затрымалі нецвярозага кіроўцу ў ружовым халаціку


«Ну, выпіў піва літр ці паўтары. Выехаў пракаціцца, проста так» – распавёў мужчына працаўнікам ДАІ. Міліцыянты спынілі «Мерседэс», бо заўважылі, што кіроўца едзе няўпэўнена і паводзіць сябе на дарозе неадэкватна.

Экспертыза выявіла, што ўтрыманне алкаголю ў крыві кіроўцы перавышала норму ў пяць разоў. Аднак мужчына раптам пачаў адмаўляць тое, што выпіваў ды напісаў у пратаколе, што калі прызнаваўся – проста пажартаваў.

МЛ, паводле gaigrodno.by

Стужка навінаў