Гарадзенскія даішнікі будуць ездзіць на рарытэтных «Лятальных Цаглінах»

photo

Прэс-служба гарадзенскай міліцыі апублікавала фота новага сродку транспарту для інспектараў ДПС. Гэта легендарныя матацыклы BMW K100RT, вядомыя таксама як «Flying brick», або «Лятальная Цагліна».

Апошні матацыкл гэтай мадэлі быў сабраны на заводзе BMW ажно ў 1992 годзе і гэтыя байкі можна прылічыць да стылёвых рарытэтаў. Але гэта не значыць, што «цагліны» – безнадзейна састарэлыя. Тэхнічныя характарыстыкі гэтага цяжкага байку някепскія: разгон да 100 км/гадз за 4 секунды, максімальная хуткасць – 220 км/гадз.

Мотааматары таксама адзначаюць «бессмяротную» падвеску і «вечны» нямецкі рухавік.

Працаўнікі Гарадзенскай ДАІ плануюць выкарыстоўваць гэтыя матацыклы на трасах, у месцах масавага адпачынку а таксама падчас цяжкай дарожнай абстаноўкі, напрыклад, у заторах.

МЛ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары