Гарадзенскія анархісты паведамляюць пра ператрусы


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=ztTodD-VEyo&feature=youtu.be”][vc_column_text]26–27 ліпеня працаўнікі міліцыі, якія не адрэкамендаваліся, абшукалі кватэры 6–7 прадстаўнікоў анархісцкага руху.

АКТЫВІСТ АНАРХІСЦКАГА РУХУ:

«Калі яны прыйшлі, то хутка паказалі паперку, не далі прачытаць. Не далі копію пастановы аб вобшуку і не далі паперу аб рэчах, якія забралі».

Абодва маладзёны, якія пагадзіліся пракаментаваць сітуацыю, пажадалі захаваць ананімнасць, каб пазбегнуць яшчэ большага пераследу.

АКТЫВІСТ АНАРХІСЦКАГА РУХУ:

«6 працаўнікоў міліцыі да мяне прыехалі да дому каля 11 раніцы. У іх быў ордэр на дагляд, а не вобшук, наколькі я разумею, яны не мелі права ламаць дзверы і ўчыняць маёмасці шкоду. Дзверы ў адзін з пакояў выламалі працаўнікі ЖЭСу, яны самыя відаць пабаяліся. Стаялі «марозіліся» з гадзіну».

Пасля гэтага быў шасцігадзінны допыт у пастарунку, на якім маладзён даведаўся, што ператрусы могуць быць звязаныя са з’яўленнем некага надпісу ў горадзе. Як сцвярджаюць самыя анархісты, апошнім часам назіраецца пільная ўвага ўладаў да прадстаўнікоў руху і жаданне ўзяць іх пад кантроль.

belsat.eu

Стужка навінаў