Гарадзенскі паказ моды: ад «дрэнных дзяўчат» да вершаў па-беларуску (Фота)


На фестывалі моды ў Горадні прадэманстравалі прыклады сучаснага адзення на любы густ.

«Grodno Fashion Show» – гэта паказы моднай сучаснай вопраткі ў выглядзе шоу. За чатыры гады існавання фэст перарос межы свайго рэгіёну і цяпер збірае калекцыі з усёй Беларусі. Фэст носіць хутчэй нефармальны характар і пакліканы, паводле арганізатараў, шукаць новыя таленты ў галіне стылю і дызайну.

Сёлета падчас дэфіле былі прадстаўленыя разнапланавыя калекцыі: ад дзіцячага нацыянальнага адзення «Ranica» да эпатажнай моладзевай серыі «Good girls gone bad». Нацыянальны кантэкст быў прадстаўлены ў вопратцы з нацыянальным арнаментам ды адзежы, аздобленай беларускімі вершамі.[/vc_column_text][vc_single_image image=”374209″ img_size=”large”][vc_column_text]Калекцыя «Цеплыня» Антона Ярошчыка[/vc_column_text][vc_single_image image=”374205″ img_size=”large”][vc_column_text]Вершы Юркі Голуба на вопратцы з калекцыі Антона Ярошчыка[/vc_column_text][vc_single_image image=”374217″ img_size=”large”][vc_column_text]Паказ жаночай бялізны[/vc_column_text][vc_single_image image=”374245″ img_size=”large”][vc_column_text]Мода для дзяцей
[/vc_column_text][vc_single_image image=”374265″ img_size=”large”][vc_column_text]Вопратка з нацыянальным арнаментам[/vc_column_text][vc_column_text]Усе фота:

На «Grodno Fashion Show»
На «Grodno Fashion Show»
Паказ жаночай бялізны
На «Grodno Fashion Show»
На «Grodno Fashion Show»
На «Grodno Fashion Show»
Калекцыя «Цеплыня» Антона Ярошчыка
Вершы Юркі Голуба на вопратцы з калекцыі Антона Ярошчыка
Мода для дзяцей
На «Grodno Fashion Show»
На «Grodno Fashion Show»
На «Grodno Fashion Show»
На «Grodno Fashion Show»
На «Grodno Fashion Show»
На «Grodno Fashion Show»
Вопратка з нацыянальным арнаментам
На «Grodno Fashion Show»
На «Grodno Fashion Show»

[/vc_column_text][vc_column_text]Антон Ярошчык, аўтар калекцыяў «Цеплыня» і «Дзьмухавец», удзельнічае ў «Fashion Show» не першы раз. Сёлета ён прадстаўляе калекцыю цёплых сямейных рэчаў ды цішотак з урыўкамі вершаў гарадзенскага паэта Юркі Голуба. «Дзьмухавец» – акурат назва аднаго з вершаў.

«Мода на ўзроўні сусветных заканадаўцаў ніяк не звязаная з утылітарнасцю, гэта мода не для людзей, – лічыць Антон. – А насіць трэба тое, што зручна. Хай у гэтай простай адзежы элементы з подыуму будуць прысутнічаць толькі часткова».

«Fashion Show» у Горадні – з’ява не толькі мастацкага характару, але і камерцыйная. Усе зацікаўленыя маглі даведацца, дзе набыць тую ці іншую вопратку, паказаную на подыуме.

АК, belsat.eu

Стужка навінаў