Дзеці простымі словамі ў відэароліку распавялі пра анкалогію


Сацыяльны відэролік дзіцячана госпісу

Ролік зняты ў межах акцыі «З верай у добрыя справы і людзей» пры падтрымцы Дзіцячай паліклінікі №2 Горадні.

У ім дзеці простымі словамі распавядаюць пра сур’ёзныя рэчы.

Тэмай мінулагодняга роліка стала ранняя сімптаматыка дзіцячай анкалогіі. Сёлета арганізатары паставілі больш складаную задачу: распавесці пра тое, якім чынам можна кантраляваць анкалогію і як зменшыць рызыку ракавых захворванняў.

Працы над ролікам маленькія акторы прысвяцілі тры гадзіны, у выніку чаго атрымалася кранальнае відэа.

4 лютага зʼяўляецца Міжнародным днём барацьбы супраць рака, а 15 лютага – міжнародным днём дзяцей, якія хварэюць на анкалогію.

З кожным годам людзей, якія сутыкаюцца са словам «рак» становіцца ўсё болей. Гэтым словам прынята абагульняць больш за 100 хвароб, якія могуць паражаць арганізм чалавека.

Глядзіце таксама:

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў