Гарадзенец перадаў у музей рэдкія кнігі часоў ВКЛ


Сярод фаліянтаў – заходнееўрапейскія і польскія выданні.

Падборка старадрукаў часоў ВКЛ перададзеная ў Гарадзенскі гісторыка-археалагічны музей. У большасці сваёй гэта заходнееўрапейскія рэлігійныя выданні, але ёсць таксама і слоўнікі – польскі, нямецкі, лацінскі. Большасць кніг патрабуе рэстаўрацыі, якая будзе здзейсненая ў Беларусі, або ў Польшчы.

Гарадзенец, які не пажадаў называць свайго імя, матываваў свой учынак жаданнем, каб рэдкія выданні не згубіліся ды не трапілі за мяжу.

«У розныя гады гэтыя кнігі былі набытыя ў рынкавых гандляроў, часам – у асацыяльных элементаў. Цалкам магчыма, што ў свой час яны належалі да бібліятэк каталіцкіх кляштараў ці асобных ксяндзоў, якіх у Заходняй Беларусі было безліч. Пасля 1939-га году падобныя кнігазборы чакаў незайздросны лёс: спаленне або раскраданне…», – тлумачыць мужчына.

Пасля апісання і рэстаўрацыі кнігі маюць апынуцца ў зборах музею ці ў аддзеле «Рэдкай кнігі» у Бібліятэцы імя Карскага.

АК belsat.eu

Стужка навінаў