Гарадзенец у вышыванцы, які стаў кумірам мільёнаў


«Сон аб Варшаве» – першы поўнаметражны біяграфічны фільм пра культавага польскага музыку Чэслава Немэна. Прэм’ера на «Беласаце».

Біяграфічны фільм пра ікону польскай музыкі паўстаў з нагоды 10 гадавіны смерці Чэслава Немэна.

Кінастужка стала першай спробай распавесці ў тым ліку і пра беларускія карані культавага паляка.

«1958 г. Беларусь. Вёска Старыя Васілішкі. Сям’я Ввыдрыцкіх выязджае ў Польшчу. Грузавік забіты рэчамі. Родныя чакаюць Чэслава, які ў гэты час бярэ шлюб з Марыяй Клаўзунік. Яна прыедзе да яго ў Польшчу праз год».

Прэм’ера фільму Кшыштафа Магоўскага адбудзецца ў нядзелю 5 красавіка а 20:30. У тым ліку і он-лайн на belsat.eu.

20 лютага 2011 году ў беларускай вёсцы Старыя Васілішкі ў доме, дзе нарадзіўся Чэслаў Немэн, адкрыты музей яго імя. У склад арыгінальнай экспазіцыі музею ўваходзяць экспанаты, перададзеныя яму жыхарамі Старых Васілішак, якія атрымалі іх ад сям’і артыста падчас сваіх паездак у Польшчу.

Стужка навінаў