Гарадзенцам паказалі «крутыя тачкі»


Шосты міжнародны фестываль «SunDay AutoGrodno-2015» прайшоў пад Горадняй.

18 ліпеня горад над Нёмнам стаў своеасаблівай аўтасталіцай Беларусі. На пляцоўку SunDay прыбылі аўто з Беларусі, Расеі, Украіны, Польшчы ды Прыбалтыкі. На фестывалі можна было ўбачыць цюнінгаваныя ды рэтра-аўтамабілі. Арганізатары правялі конкурс на найлепшы аўтагук, цюнінг, стэнс, аэраграфію ды абралі нейлепшы рэтра-аўтамабіль.

Адзін з галоўных сюрпрызаў – правядзенне падчас фэсту XVIII Чэмпіяната Расеі па аўтагуку і цюнінгу – «EMMA-Russia» з удзелам кваліфікаваных суддзяў EMMA.

Ужо пад вечар разгарнулася і традыцыйная музычная праграма, якая ідзе своеасаблівым бонусам да фестывалю. Гэтым разам для аўтааматараў граў гурт «Бумбокс» з Украіны.

ГШ, belsat.eu

Стужка навінаў