«Гарачая гарбата ды сала»: як менчукі ратуюцца ў мароз


Тэрмометры не абнадзейваюць – нізкія тэмпературы захаваюцца ў Беларусі яшчэ як мінімум пару дзён. У другой палове тыдня сіноптыкі прагназуюць павышэнне тэмператураў – яны не будуць падаць ніжэй за – 10, а часам і дасягнуць плюса. Аднак варта чакаць снегу, моцнага ветру і завірух.

Паводле інфармацыі сталічнага МНС, ад пераахалоджвання за выходныя загінулі прынамсі 6 чалавек, дзясяткі пацярпелі. У выніку пажараў толькі за апошнія содні не стала 10 асобаў.

Мы распыталі мінакоў на вуліцах Менску, як ратавацца ў мароз.

«Гарачая гарбата і сала»: як менчукі ратуюцца ў мароз

«Пойдзем адрамантуем футра», – распавядае апытаная мянчанка.

«Тэрмабялізна», – раіць мужчына.

«Не піць і не курыць», – раіць яшчэ адзін мінак.

«Гарачая гарбата і сала», – кажа жанчына.

Што яшчэ прапануюць менчукі – глядзіце ў відэа.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў