Ганна Канапацкая просіць пракуратуру заняцца карупцыйнай схемай, пра якую распавёў «Белсат»


Пасля расследавання «Белсату» пра дзейнасць «Белэнерга» дэпутатка Ганна Канапацкай вырашыла звярнуцца ў пракуратуру – каб там зладзілі праверку прадпрыемства.

У сюжэце «Давайце разбірацца» выйшла расследаванне пра дзейнасць «Белэнерга». Пасля нашых леташніх публікацыяў аб безгаспадарлівасці і кумаўстве ў дзяржаўным канцэрне яго патрэсла маштабная дзяржаўная праверка. Свае пасады страцілі міністр энергетыкі, дырэктар «Белэнерга» і шэраг ніжэйшых функцыянераў гэтага ведамства. Але мы працягнулі нашае расследаванне і выявілі, што, нягледзячы на пакаранне асобных адказных асобаў, самі схемы па выпампоўванні грошай, якія мы плацім за камуналку, працягваюцца, бадай, з ня меншым размахам, чым і раней. А шкода ад іх – яшчэ большая, чым мы маглі сабе ўявіць.

Ганна Канапацкая паведаміла ў «Facebook» пра зварот у пракуратуру – каб там праверылі факты з нашага расследавання і прынялі меры пракурорскага рэагавання для ліквідацыі парушэнняў і злоўжыванняў з боку службовых асобаў.

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў