Гандбольны «СКА» прэзентаваў клубны аўтобус з надпісамі па-беларуску


Новы аўтобус «СКА»

Вядомы гандбольны клуб са сталіцы ўрэшце абзавёўся ўласным аўтобусам.

Пра гэта паведамляе сайт «СКА».

Аўтобус вырабілі на «Менскім аўтамабільным заводзе». На ім змешчаныя надпісы на беларускай, а таксама на ангельскай мове.

«СКА» (Менск) быў заснаваны ў 1976 годзе на базе клубу «Палітэхнік» (заснаваны ў 1960 годзе). У 1980-х клуб шэсць разоў станавіўся чэмпіёнам СССР і некалькі разоў – пераможцаў еўракубкаў.

На чэмпіянаце свету па гандболе, які цяпер праходзіць у Францыі, за зборную Беларусь гуляюць шэсць гандбалістаў «СКА».

Агляд спартовых навінаў за 17 студзеня

НМ, belsat.eu

Стужка навінаў