Гамяльчук засняў Вянеру над Сожам


Жыхар Гомля Міхаіл Гут зрабіў здымак, на які патрапіла адразу некалькі нябесных целаў: Месяц, Венера і Марс. Фатаграфію ён даслаў у рэдакцыю tut.by.

Кадр быў зроблены вечарам 1 сакавіка 2017 года.

«Малады Месяц, яркая Венера і ледзь бачны Марс над залівам Сожа каля Гомля», – напісаў аўтар фота.

Венера на здымку сапраўды выглядае вельмі яркай.

Фота Міхаіл Гут, tut.by

Паводле сайту timeanddate.com, Месяц, Венеру і Марс цяпер можна назіраць у Беларусі амаль увесь дзень. Сёння Месяц ўзышоў а 09:45 і застанецца на небе да 23.46, Венера і Марс будуць бачныя з раніцы да 22.14 і 22.55 адпаведна.

ВД, паводле tut.by

Стужка навінаў