Гамяльчук парэзаў у тралейбусе трох міліцыянтаў


24-гадовы хлопец, які збег з калоніі, дзе адбываў тэрмін па «наркатычным» артыкуле, параніў нажом трох праваахоўнікаў. Яны атрымалі сур’ёзныя раненні ног.

Інцыдэнт здарыўся каля 12 ночы на прыпынку грамадскага транспарту «Універмаг». Міліцыянты ў цывільным паспрабавалі затрымаць мужчыну, ён аказаў актыўны супраціў і ўцёк, пішуць у суполцы Это Гомель, детка!

У горадзе абвясцілі план «Перахоп». Мужчыну затрымалі каля 6 раніцы са стральбой.

Нападнік і пацярпелыя знаходзяцца ў шпіталі. Стан міліцыянтаў ацэньваюць як стабільны.

УУС Гомельскага аблвыканкаму паведамляе, што малады чалавек быў у вышуку. У красавіку летась яго асудзілі на тры гады за незаконны абарот наркатыкаў і хуліганства. За напад на праваахоўнікаў яму пагражае да 6 гадоў турмы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў