Галоўны трэнер «Юнацтва» даў інтэрв’ю па-ангельску. «Самалёт» ператварыўся ў «талерку»


Міхаіл Захараў паразмаўляў з журналістам каналу Лігі чэмпіёнаў пасля матчу з «Мальмё».

Галоўны трэнер «Юнацтва» вырашыў не карыстацца дапамогай перакладчыка і адказаць на пытанні самастойна. І дарма.

«Кандратулэйшэн швэдэн цім»

Каманду супернікаў ён назваў на расейскі манер – «швэдэн» замест «свідэн». Каментуючы стомленнасць пасля 23-гадзіннага пералёту, Захараў сказаў, што яны «вэрі тайер» («tire» – шына), і назваў самалёт талеркай (plate замест plane).

Захараў таксама адзначыў, што задаволены трэцім перыядам гульні.

«Цёр перыёд вэрі гуд», – сказаў ён.

«Юнацтва» саступіла «Мальме» з лікам 1:4.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў