Галоўны рэдактар «TechCrunch» паказаў найбрыдчэйшы, на ягоную думку, будынак Менску


Адзін з самых уплывовых IT-журналістаў Майк Батчэр наведаў Менск, каб паўдзельнічаць у канферэнцыі Venture Day Minsk.

У сваім Twitter’ы ён апублікаваў фатаграфію са шпацыру, якую падпісаў «Прывет усім, я знайшоў найбрыдчэйшы будынак Менску!».

Выглядае на тое, што ён паказвае пальцам на «славуты» дом Чыжа (летась у ім набыла кватэру Святлана Алексіевіч).

У каментарах з ім пагаджаюцца, а таксама пытаюць, які будынак спадабаўся журналісту найбольш. Майк Батчэр пакуль не адказаў.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў