Галоўную рэдактарку БелаПАН Ірыну Леўшыну адправілі на Акрэсціна


Допыт галоўнай рэдактаркі БелаПАН Ірыны Леўшынай скончаны – яе павезлі ў ізалятар часовага ўтрымання на Акрэсціна.

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў журналіст Андрэй Аляксандраў.

Главный редактор БелаПАН Ирина Левшина задержана, везут на Окрестина

Opublikowany przez Andreiego Aliaksandrau Czwartek, 9 sierpnia 2018

Сёння раніцай Ірына Леўшына не прыйшла на працу, а ейны мабільны адключаны. Пазней Следчы камітэт афіцыйна заявіў пра яе затрыманне. У кватэры рэдактаркі адбыўся ператрус.

Нагадаем, 7 жніўня Следчы камітэт правёў ператрусы ў офісах TUT.by і БелаПАН у межах так званай «справы БелТА». Справа была распачатая паводле ч. 2 арт. 349 КК Беларусі – «несанкцыянаваны доступ да камп’ютарнай інфармацыі». Паводле следства, цягам 2017-2018 гг. падазраваныя больш за 15 тыс. разоў незаконна карысталіся платнай падпіскай на стужку навінаў дзяржаўнага агенцтва БелТА.

Агулам з 7 па 9 жніўні былі затрыманыя 15 журналістаў. Сем з іх былі адпушчаны пасля допыту, а рэдактарка TUT.BY Галіна Уласік правяла з кратамі два дні, яе вызвалілі толькі сёння. Яна застаецца ў статусе падазраванай.

Пад вартай на дадзены момант знаходзяцца: рэдактаркі TUT.BY Марына Золатава, Ганна Калтыгіна і Ганна Ермачонак, карэспандэнтка БелаПАН Таццяна Каравянкова і галоўны рэдактар агенцтва Ірына Леўшына, карэспандэнт Deutsche Welle Паўлюк Быкоўскі, а таксама рэдактар сайту газеты «Белорусы и рынок» Аляксей Жукаў.

Петатрусы таксама адбыліся ў офісе дзяржаўнай газеты «Культура», офісе парталу Realt.by, а таксама кампаніі «АйТиВи».

ІІ, belsat.eu

Стужка навінаў