Галоўныя падзеі тыдня ў фотаздымках


«Белсат» сабраў самае важнае, што адбывалася на гэтым тыдні ў Беларусі і свеце. Здымкі ад найлепшых фотарэпарцёраў – на belsat.eu.

[vc_single_image image=”1″ img_size=”large”]

Надпіс: «Я не магу дыхаць». Гэта былі апошнія словы афраамерыканца Эрыка Ґэрнэра. Паліцыянты падазравалі, што ён нелегальна гандлюе цыгарэтамі, павалілі яго на зямлю, адзін з праваахоўнікаў выкарыстаў здушвальны прыём. 43-гадовы мужчына страціў прытомнасць, яго даставілі ў шпіталь, дзе ён памёр. Паліцыя Нью-Ёрку заявіла, што здушванне не было непасрэднаю прычынаю смерці, бо Гэрнэр быў хворы на астму, цярпеў на атлусценне і меў хворае сэрца. Паліцыянта не сталі прыцягваць да адказнасці, што прывяло да маштабных акцыяў пратэсту ў Нью-Ёрку.

[vc_single_image image=”4″ img_size=”large”]

Мужчына зазірае ў спаленае аўта ў цэнтры Грознага. 4 снежня тут адбыўся сапраўдны бой: каб знішчыць, паводле афіцыйнай версіі, 11 нападнікаў, уладам давялося выкарыстаць у спецаперацыі бранятэхніку, гранатамёты ды буйнакаліберныя кулямёты, у выніку быў знішчаны будынак Дому друку, загарэўся рынак і будынак школы. Падчас баявых дзеянняў былі забітыя 11 муджагедаў, 14 праваахоўнікаў, яшчэ 36 былі параненыя.

Напад звязваюць з 20-годдзем пачатку Першай чачэнскай вайны, а таксама з тым, што ў гэты дзень Уладзімір Пуцін планаваў выступіць перад Саветам Федэрацыі.

[vc_single_image image=”7″ img_size=”large”]

Ракета «Delta IV Heavy» з касмічным караблём «Orion» стартуе з мысу Канавэрал у штаце Флорыда. Гэты касмічны карабель прызначаны для звышдалёкіх палётаў, у тым ліку можа даляцець да Марсу з касманаўтамі на борце. Пакуль што карабель адправілі ў космас без экіпажу – каб на практыцы спраўдзіць дзеянне ўсіх абарончых сістэмаў, у тым ліку ад перагрэву корпусу і ад радыяцыі. Карабель пройдзе па арбіце, што ляжыць нашмат вышэй за арбіту Міжнароднай касмічнай станцыі.

[vc_single_image image=”10″ img_size=”large”]

У Беларусі на аднаго палітвязня менш. Васіль Парфянкоў выйшаў на свабоду з Горацкай калоніі. Дакладней, канваіры вывезлі яго на службовым аўце на вакзал і пасадзілі на цягнік да Воршы. Сваякоў, паплечнікаў і журналістаў міліцыянты да палітвязня не прапусцілі. У Воршы Васіль Парфянкоў даў «Белсату» інтэрвю.

[vc_single_image image=”13″ img_size=”large”]

Аўтамабіль пад ледзяною скрынкаю ў горадзе Ліхтэнаў на поўначы Аўстрыі. «Замярзальны дождж» – гэта прыродная з’ява, падчас якой у зоне выпадзення снегу цёплыя масы паветра ўтвараюць гэткую «падушку». У ёй снег растае, а потым ізноў трапляе ў халоднае паветра бліжэй да зямлі, але кроплі вады не паспяваюць замерзнуць у палёце. У выніку ўся паверхня, на якую трапляе «замярзальны дождж» імгненна пакрываецца ледзяною скрынкаю. У Аўстрыі ды Чэхіі такія ападкі на цэлы дзень заблакавалі рух на дарогах і чыгунцы, не працавалі школы, у некаторых рэгіёнах не было электрычнасці.

[vc_single_image image=”16″ img_size=”large”]

Жаўнер курдскага вайсковага фармавання Пешмэрґа («тыя, што ідуць на смерць») страляе з мінамёта ў кірунку пазіцый баевікоў „Ісламскай Дзяржавы”. Паводле ізраільскага выдання «Forbes» гэта самая заможная тэрарыстычная арганізацыя свету, якая трымае пад кантролем радовішчы нафты ў Іраку і Сірыі. Паводле апошняй інфармацыі, «Ісламская дзяржава» аб’ядноўваецца з «Аль-Каідай», каб ваяваць супраць заходніх краінаў.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў