Галоўны рэдактар KYKY.ORG: Над Дыянавым свечкі не трымалі, а ў нашых артыкулах, па сутнасці, няма ніякай крамолы...


[vc_single_image image=”0″ img_size=”large”]

Рэдакцыя вырашыла не ісці на канфлікт з Міністэрствам інфармацыі і збіраецца выдаліць артыкулы, якія не спадабаліся чыноўнікам, паведамляе БелаПАН.

У размове з Belsat.eu галоўны рэдактар інтэрнэт-выдання Саша Раманава заявіла, што будзе змагацца з несправядлівым рашэннем міністэрства.

Міністэрства інфармацыі паведамляе пра абмежаванне доступу да сайта Kyky.org праз распаўсюд інфармацыі, якая «здольная нанесці шкоду нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь».

– Як вы ацэньваеце дзеянні Міністэрства інфармацыі?

– Яны не здаюцца мне правільнымі.

– Гэта наагул здаровая рэакцыя? Я ніколі не заўважаў нічога крамольнага на Kyky.org.

– Нам падалі інфармацыю пратое, да якіх матэрыялаў ёсць прэтэнзіі. Матэрыял Свярдлова аб парадзе, матэрыял Кныровіча аб парадзе і яшчэ два артыкулы: «Чаму не трэба хадзіць у царкву» і «Мы яшчэ будзем рабіць трактары, але гэта ўсё ўжо будзе без эрэкцыі». Нават калі б мы і пагадзіліся з тым, што там ёсць парушэнні, у нас не было б магчымасці іх выправіць. Усё здарылася па факце.

[vc_single_image image=”2″ img_size=”large”]

 

KYKY.org обновился!Правда, никто не знает, сколько нам осталось…

Posted by KYKY.ORG on Thursday, June 18, 2015

– Гэта праўда, што на вас «настукаў» Дыянаў?

– Мы не трымалі свечкі, стукаў Дыянаў ці не. Ён посціў нейкія каментары на нашым сайце і не больш за тое.

– Міністэрства патрабуе ад вас выдалення «непажаданых» артыкулаў?

– Ну, калі доступ да сайту перакрыты, то як бы і выдаляць няма чаго?

– То бок прапануюць папрасіць прабачэння ў народу?

– Я не ведаю, як можа выглядаць «папрасіць прабачэння» у народу. У артыкулах няма ніякіх новых фактаў, і па сутнасці, ніякай крамолы.

– У міністэрства іншае меркаванне з гэты конт. Паводле чыноўнікаў, «у матэрыялах на сайце Kyky.org прысутнічае табуяваная лексіка, грэблівыя, а часам і абразлівыя выказванні на адрас прадстаўнікоў пэўных сацыяльных групаў»

– Так, сайт не мяккі.

[vc_single_image image=”5″ img_size=”large”]

– Будзеце адстойваць пазіцыю аўтараў згаданых артыкулаў?

– Канешне. Гэта ж мае аўтары.

Чытайце KYKY.ORG у сацсетках:

Facebook

ВКонтакте

Twitter

Размаўляў Юрась Высоцкі, belsat.eu

Стужка навінаў