Галоўнага інфарматара ў «справе Магніцкага» маглі атруціць


Медычныя эксперты знайшлі сляды рэдкай атрутнай расліны ў арганізме сведкі, што раптоўна памёр ля свайго дому пад Лонданам тры гады таму.

АНАСТАСІЯ КІРЫЛЕНКА, ЖУРНАЛІСТКА-РАССЛЕДВАЛЬНІЦА, ПАРЫЖ:

«Уся гэтая схема з незаконнай кампенсацыяй НДС з бюджэту Расеі. Гэта вядомая справа, што Сяргей Магніцкі ўскрыў крадзёж на шмат мільярдаў, і паведаміў у пракуратуру. Але замест гэтага справу завялі на яго. І потым, калі Магніцкі памёр у турме, хутчэй за ўсё, яго забілі, Ўільям Браўдэр пачаў праводзіць раследванне. Аляксандр Перапялічны сам выйшаў на Браўдэра».

44-хгадовы Аляксандр Перапялічны быў звязаны з фігурантамі справы Сяргея Магніцкага, яго называлі суперінфарматарам. У Лондан ён прывёз дакументы аб падатковай аферы расейскіх сілавікоў. Як паказала медычнае даследванне, Перапялічнага маглі атруціць рэчывам, зробленым з атрутнай расліны гельземій.

belsat.eu

Стужка навінаў