Галодны бунт і пагромы ў Венесуэле


У горадзе Гвіана, штату Балівар, што на паўночным-усходзе Венесуэлы, каля пяці вялікіх гандлёвых цэнтраў пачалі збірацца вялікія натоўпы людзей, якія жадалі набыць дэфіцытныя спажывецкія тавары, сярод якіх нават малако, мука ды кава. Але пасля адчынення крамаў пачаліся марадзёрствы і масавыя беспарадкі.

Адміністрацыя штату задзейнічала вялікую колькасць паліцэйскіх. У выніку загінуў 21-гадовы юнак, каля 60 асобаў былі арышаваныя. Прэзідэнт Венесуэлы, гэтак жа як і мясцовае кіраўніцтва штату лічаць, што насамрэч інцыдэнт мае палітычны характар.

Прэзідэнт Венесуэлы Нікаляс Мадура звальвае віну на ЗША. «Гэтыя падзеі былі запланаваныя ў суседніх дзяржавах, але дзякуючы аперацыі сілавікоў і дзейнасці тысячы патрыётаў нам удалося перадухіліць іх планы ўчыніць у краіне гвалт», – заявіў кіраўнік краіны.

Кіраўніцтва Венесуэлы ў вострым дэфіцыце харчовых тавараў абвінавачвае апазіцыю ды бізнес, якія нібыта вядуць эканамічную вайну супраць свайго народу. Насамрэч сітуацыя выклікана эканамічнай палітыкай Каракасу, ды абвалам коштаў на нафту.

belsat.eu

Стужка навінаў