8 студзеня ў Лас-Анджэлесе ўручылі прэміі «Залаты глобус» за дасягненні ў галіне кіно і тэлебачання.
Многія акторы прыйшлі на цырымонію ва ўсім чорным, каб падтрымаць пратэст супраць сескусальных дамагальніцтваў у Галівудзе.
Напрыклад, у чорным былі стваральнікі серыяла «Вялікая маленькая хлусня», які атрымаў больш за ўсіх узнагародаў.
Напрыканцы 2017 года шматлікія зоркі кіно абвінавацілі ў сексуальных дамагальніцтвах вядомага прадзюсара Харві Вайнштэйна. Пацярпелыя ад харасмэнту аб’ядналіся ў адмысловы рух супраціву і апавялі свае гісторыі пад хэштэгам #MeToo.
КА, belsat.eu