Галава памежнай службы Украіны, што знепрытомнеў на сустрэчы з Лукашэнкам, падаў у адстаўку


Віктар Назаранка

Віктар Назаранка, галава Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, напісаў заяву аб адстаўцы па стане здароўя. Падчас выступу Лукашэнкі ў Кіеве 21 ліпеня, ён раптоўна знепрытомнеў і трапіў у рэанімацыю.

Віктара Назаранку вынеслі на руках з залі, дзе праходзіла сумесны выступ Пятра Парашэнкі і Аляксандра Лукашэнкі. Ён правёў нейкі час у шпіталі, у рэанімацыі. На наступны дзень пасля здарэння яго стан быў стабільным.

Аб тым, што галава Дзяржаўнай памежнай службы Украіны напісаў заяву аб адстаўцы, стала вядома сёння, як паведамляе ўкраінскі рэсурс Gordonua.com. Па папярэдняй інфармацыі, прычынай адстаўкі з’яўляецца стан яго здароўя.

Прэзідэнт Пятро Парашэнка задаволіў заяву Віктара Назаранкі.

ВЧ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары