Галасавы памочнік «Аліса» ад «Яндэкс» загаворыць па-беларуску


Пра гэта паведамляе расейскае выданне vedomosti.ru.

«Яндэкс» плануе стварыць мультымоўную версію галасавога памочніка. Адна з крыніцаў выдання паведаміла, што «Алісу» навучаць размаўляць на ўсіх мовах краінаў СНД. Іншая крыніца адзначае, што пакуль гаворка ідзе толькі пра беларускую, украінскую і казахскую мовы.

«Вывучэнне» новай мовы можа заняць ад месяца да года.

Што ўмее «Аліса»?

Галоўныя канкурэнты «Алісы» на рынку галасавых памочнікаў – «Siri» (Apple) і «Google Assistant». Абодва не разумеюць беларускую мову.

У 2017 годзе прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін завітаў у офіс «Яндэкс» і спытаў «Алісу» ці «не крыўдзяць» яе. «Аліса» адказала, што цяпер «глядзіць фота коцікаў» у «Яндэксе».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў