Галасаваць ці байкатаваць? Часу на роздумы засталося няшмат


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://www.youtube.com/watch?v=p1l9GqQLpcs”][vc_column_text]Пытанне для кожнага патэнцыйнага выбарніка: ісці на галасаванне ці байкатаваць? Часу на роздум, як і да заканчэння палітычнай кампаніі «Выбары-2015», засталося зусім няшмат, толькі 9 дзён.

У Гомлі актывісты мясцовай кааліцыі дэмакратычных сілаў атрымалі дазвол на агітацыю супраць кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі. Сёння тут мінакам раздавалі ўлёткі з запрашэннем далучыцца да адмысловай акцыі, якая адбудзецца 7 кастрычніка.

Адразу пасля пачатку раздачы ўлётак з’явіліся супрацоўнікі міліцыі, у якіх з’явіліся пытанні, чаму запрашэнні раздаваліся менавіта ў цэнтры Гомля.

Партызанскімі сродкамі за байкот агітуюць у Берасці, там з’явіліся адмысловыя банеры. Адваротная агітацыя ідзе ў сталіцы. У Менску распаўсюджваюць улёткі з заклікамі ісці на выбары. Сярод іншага арганізатары галасавання абяцаюць бясплатную гарбату ўсім выбарцам і нават фота на памяць. Каардынатар кампаніі за справядлівыя выбары Віктар Карняенка на выбары ісці не плануе, а таксама прагназуе, што пасля галасавання адбудзецца перафарматаванне ўнутры апазіцыі.

ВІКТАР КАРНЯЕНКА, КААРДЫНАТАР КАМПАНІІ «ЗА СПРАВЯДЛІВЫЯ ВЫБАРЫ»:
«Мусіць быць выбарцам прадстаўлены чорна-белы варыянт выбараў – ёсць улада і апазіцыя».

Ідэя выбару адзінага кандыдата, якая не знайшла падтрымкі цягам гэтай кампаніі, сёння адзначае 10-годдзе, менавіта падчас Кангрэсу дэмакратычных сілаў у 2005 годзе адзіным быў абраны Аляксандр Мілінкевіч. Сам Кангрэс, як інстытут працаваў 2 гады, і да гэтага часу лічыцца адной з самых дэмакратычных працэдураў абрання лідара сярод беларускай апазіцыі.

АН, «Белсат»

Стужка навінаў