Галандскі падлетак, у якога ніхто не верыў, прыдумаў, як уратаваць акіян


Канцэпцыю праекту для ачышчэння акіяну ад пластыкавага смецця распрацаваў студэнт авіяцыйнай і касмічнай інжынерыі Боян Слят (Boyan Slat). Рэалізацыя плану заняла ў яго пяць гадоў.

Гэта будзе першая спроба ачысціць Вялікую пляму смецця ў Ціхім акіяне пасля яе выяўлення ў 1997 годзе.

Карабель Ocean Cleanup выпусцяць у мора і будуць тэставаць на адлегласці 463 км ад узбярэжжа. Калі цягам двух тыдняў тэхніка пакажа добрыя вынікі, тады яе выпусцяць у Ціхі акіян. Эксперты лічаць, што судна зможа ачысціць ачысціць палову Вялікай плямы смецця ў Ціхім акіяне за 5 гадоў – а гэта прыкладна 40 000 тон.

Перад фінальнай версіяй карабля паўстала некалькі прататыпаў. Канчатковы варыянт мае бар’ер у вобразе літары U даўжынёй 600 метраў. Ён выкарыстоўвае вецер, плыні і хвалі для збору пластмасавых адходаў. Цяпер каманда інжынераў сканчвае праект на ваенна-марской базе ў Сан-Францыска.

Больш пластыку, чым рыбы

Боян Слят зацікавіўся праблемай забруджвання вады ў Грэцыі, дзе адпачываў. Падчас дайвінгу хлопец пабачыў у моры больш пластыкавых пакетаў, чым рыбы.

Спачатку ў юнака ніхто не верыў і не хацеў даваць грошы на распрацоўку. Аднак пасля выступу на адной з навуковых канферэнцый Ted Talks да Бояна звярнуліся буйныя інвестары. Праект атрымаў каля $ 30 млн.

Пластык пагражае не толькі марскому жыццю. Скопішча пластмасы ў акіяне прыводзіць да вызвалення хімічных рэчываў і шкодзяць чалавеку.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў